Скарбы Ваўкавышчыны — на “Скарбах Гродзеншчыны” - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Вторник, 10 Сентября 2024 11:38

Скарбы Ваўкавышчыны — на “Скарбах Гродзеншчыны”

У Гродна пад дэвізам “Дакрануцца да спадчыны душой” прайшоў абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”. У парку імя Жылібера гасцей свята чакалі прэзентацыя культурнай спадчыны, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, танцавальныя майстар-класы і нацыянальная кухня.

Калектывы Ваўкавыскага раёна таксама прынялі ўдзел у фестывальных мерапрыемствах. У вакальным конкурсе Ваўкавыскі раён прадставілі ўзорны фальклорны гурт “Чобаты” гарадскога Дома культуры і народны фальклорны гурт “Чараўніцы” філіяла “Мацвееўскі Дом культуры”. Супрацоўнікі Ваўкавыскага раённага Цэнтра культуры прадставілі жыхарам горада і гасцям свята фрагмент абраду “Заручыны”, мясцовыя стравы з таркаванай бульбы, у тым ліку “Бонды на дубовых лістах”, якія з’яўляюцца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, і вясельны каравай — элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Комплекс ведаў і навыкаў па вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне”. Народны тэатр-студыя гульні “Ваўкавыскія забавы” прапанаваў гасцям “Ваўкавыскага падворка” цікавую забаўляльную праграму, а ўзорны фальклорны гурт “Чобаты” — канцэрт. Майстры Цэнтра рамёстваў прэзентавалі традыцыйны народны жаночы, мужчынскі і дзявочы строй Ваўкавыскага раёна, унікальныя хатнія калекцыі ткацтва, саломапляцення, тэкстыльнай лялькі, чорнадымленай керамікі і вышыванкі, правялі майстар-класы па ганчарству, мастацкай кераміцы, саломапляценню, вышыўцы, мастацкаму роспісу і ткацтву паясоў.

“Ваўкавыскі падворак” спадабаўся і гасцям свята, і журы, і ў конкурсе “Лепшы падворак традыцыйнай культуры” быў адзначаны дыпломам lll ступені.

 

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1512 раз Печать