У дзіцячым садку № 1 г. Ваўкавыска адзначаем мерапрыемства, прысвечанае творчай дзейнасці Якуба Коласа - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Четверг, 03 Ноября 2022 12:28

У дзіцячым садку № 1 г. Ваўкавыска адзначаем мерапрыемства, прысвечанае творчай дзейнасці Якуба Коласа

Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў вандроўку па порах года паводле паэтычных твораў пісьменніка. Выхаванцы з задавальненнем выконвалі песні “Раніца вясною”, “На лузе”, “Восень”, “Вясна”, ігралі на лыжках беларускую польку “Янка”, танцавалі польку “Беларускую”, разыгралі сцэнкі “Певень і куры”, “На рэчцы зімою”.

3 лістапада мы адзначылі 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа. Мастак слова плённа працаваў на ніве дзіцячай літаратуры: спадчына народнага паэта ўвайшла ў залаты фонд класічных твораў. Яго паэтычны ўзнос дае багаты матэрыял для дзіцячага чытання.

img_6130

Правядзенне такіх мерапрыемстваў на роднай мове выхоўвае ў дзяцей гонар за свой народ, цікавасць да выразнага слова, любоў да мілагучнай роднай мовы.

img_6148

Наталля ВАСІЛЕЎСКАЯ,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 918 раз Печать