Адчуй розніцу
Зелле (рус. сорняки). 1. Разм. Дзікарослыя травы, пустазелле. Маці штодня змагалася з зеллем у гародзе. 2. Травы на корм для жывёлы; храп’ё (рус. зеленый корм, ботва). Па зелле для хатняй жывёлы дзеці бегалі на луг. 3. Лекавыя травы, лекавы настой на гэтых травах; зёлкі (рус. зелье, снадобье, лекарство).
Зёлкі (рус. зелье, снадобье, лекарственные травы). Тое, што і зелле ў 3-м значэнні. Настой на бабуліных лекавых зёлках быў першым памочнікам.
Крамяны (рус. упругий, крепкий). 1. Пругкі, цвёрды, сакавіты; поўны здароўя, сілы (пра чалавека). Шчокі ў дзяўчыны былі чырвоныя, пругкія, як сакавітыя, спелыя, крамяныя яблыкі. 2. Перан. Свежы, ядраны (рус. свежий, ядрёный).
Крамяністы (рус. кремнистый). Усеяны каменнем; камяністы. Цераз вёску вяла нешырокая крамяністая дарога.
Крамянёвы (рус. кремнёвый). Які мае адносіны да крэменю; зроблены з крэменю. Лязо знойдзенага нажа было з крэменю.
Іржа (рус. ржавчина). Чырвона-буры налёт на паверхні металу; у балотнай вадзе; жоўта-аранжавыя плямы на раслінах ад спораў паразітных грыбкоў. Іржа сумнення раз’ядае душу.
Іржышча (рус. стерня, стернь, жнивьё). Па іржышчы ісці было цяжка: балюча калоліся ногі.
Вяселле (рус. свадьба). 1. Абрад шлюбу, урачыстасць, святкаванне з нагоды шлюбу. Вяселле справілі праз год. 2. Шлюбны поезд (рус. свадебный поезд).
Весялосць (рус. веселье, весёлость). 1. Радасны настрой, радасць. Весялосці іхняй не было канца. 2. Забава (рус. развлечение, забава).
Гутарлівая (рус. разговорчивый, говорливый). Гаваркі, схільны да размоў. Жанчына яна была прыветная, жвавая, гутарлівая. Перан. Шумлівы, ажыўлены, незмаўкальны.
Гутарковая (рус. разговорная). Уласцівы вуснай гутарцы, размове, роднай мове. Асаблівасці гутарковай мовы цесна звязаны са спосабам мыслення.
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.