Рубрыка “Слова пра мову”. Набожнасць - набажэнства, стаўленне - станаўленне, радавод - радовішча. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 11 Марта 2023 17:45

Рубрыка “Слова пра мову”. Набожнасць - набажэнства, стаўленне - станаўленне, радавод - радовішча. Адчуй розніцу!

Сёння, 11 сакавіка, — Бацькоўская субота другой сядміцы Вялікага посту. Дзень, калі веруючыя, наведваючы храмы ці ў хатніх малітвах, згадваюць памерлых родзічаў.

Захаванне традыцыі Бацькоўскай суботы, незалежна ад ступені асабістай набожнасці (ці набажэнства?), — гэта адлюстраванне нашага асаблівага стаўлення (ці станаўлення?) да захавання радаводу (ці радовішча?), нашай вострай патрэбы (ці патрабавання?) у захаванні (ці пахаванні?) памяці аб продках (ці прашчурах?). Захаванне традыцый — прышчэпка (ці прышчэпак?) ад бяспамяцтва.

АДЧУЙ РОЗНІЦУ

Набожнасць (рус. набожность, благочестие). 1. Вера ў Бога і выкананне ўсіх рэлігійных абрадаў. 2. Перан. Вялікая павага. Члены сям’і вызначалася крайняй ступенню набожнасці.

Набажэнства (рус. богослужение, молебен). Царкоўная служба, богаслужэнне. Набажэнства ў храме праводзіцца кожную нядзелю.

Стаўленне (рус. отношение). Адносіны, погляд, разуменне. У студэнтаў было асобае стаўленне да свята.

Станаўленне (рус. становление). Фарміраванне. Станаўленне яго як пісьменніка адбывалася пад уплывам творчасці розных аўтараў.

Радавод (рус. родословная). 1. Пералік пякаленняў аднаго роду. 2. Гісторыя роду, генеалогія, радаслоўе. Радавод яго пачтак браў ад Усяслава.

Радовішча (рус. залежи полезных ископаемых). Прыроднае скопішча карысных выкапняў. Гэта было месца радовішча калійнай солі.

Патрэба (рус. необходимость, нужда, надобность). Неабходнасць, патрэбнасць. Маю патрэбу тэрмінова абмеркаваць пытанне.

Патрабаванне (рус. требование). Просьба, жаданне ў катэгарычнай форме; афіцыйны дакумент з загадам; прадпісанне. Патрабаванне было абавязковым для выканання.

Захаванне (рус. сохранение, сбережение). 1. Зберагчы цэлым. 2. Зберагчы ад псавання. 3. Схаваць. 4. Дакладнае выкананне пэўных правіл, нормаў (рус. соблюдение). Захаванне нормаў правапісу — уласцівасць граматнасці.

Пахаванне (рус. похороны, погребение, захоронение). Абрад пазбаўлення ад памерлых (закопванне, крэмацыя, інш.). Пахаванне было ціхім і сціплым.

Продак (рус. предки). Асоба, якая з’яўляецца папярэднікамі ў сям’і. Продкі паглядаюць з сямейных фотаздымкаў.

Прашчур (рус. пращур). Далёкі продак, роданачальнік. Радавод вывучаем да прашчураў далёкіх.

Прышчэпка (рус. прививка). Мед. Прышчэпка ад грыпу — дзейсны сродак.

Прышчэпак (рус. прищепок, черенок, глазок). Частка расліны, якая перасаджваецца на тканку другой расліны. Прышчэпак, на жаль, не прыжыўся.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 227 раз Печать