Беларускае слова і вялікая справа - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 24 Августа 2015 00:00

Беларускае слова і вялікая справа

Можа хто і задумваецца, чаму ме­на­ві­та Шчучын абраны ста­лі­цай ХХІІ Дня беларускага пі­сь­мен­с­т­ва, але толькі не мы, шчу­чын­цы. Ад нашых продкаў нам застаўся бясцэнны скарб – ду­хоў­ная спадчына Элізы Ажэш­кі, якую хрысцілі ў Каменскім кас­цё­ле, і Алаізы Пашкевіч, што на­радзі­ла­ся і пахавана ў ту­тэй­шых мясцінах, у Старым Два­ры, а зараз застыла ў бронзе ад­мет­най паркавай ску­ль­п­ту­ры ля раённага Дома культуры і так вабіць цікаўных ту­рыс­таў.

Наша Цёт­ка, наша дарагая па­эт­ка і палымяная змагарка за леп­шы лёс свайго народа, за не­за­леж­насць роднай старонкі, за звон­кае і ўпэўненае гучанне бе­ла­рус­ка­га сло­ва – яна стала род­най і блізкай кожнаму шчу­чын­цу.

Літаральна праз дарогу ад ску­ль­п­ту­ры Алаізы Пашкевіч – касцёл свя­той Тэ­рэ­зы, да якога прымкнуў ка­ле­гі­ум манахаў-піяраў, якія, па­чы­на­ю­чы з ў ХVІІІ ста­год­дзя, неслі ас­ве­ту, вучылі дзяцей з небагатых се­м'­яў з усёй ваколіцы, запрашалі ў сваю навучальную ўстанову леп­шых выкладчыкаў. Кажуць, быў пе­ры­яд, калі Шчу­чын уяўляў сабой ма­ле­нь­кі Оксфард – столькі пра­фе­са­раў і знакамітых навукоўцаў хадзі­лі па тагачаснай брукоўцы. З ка­ле­гі­у­мам звязаны імёны такіх вя­до­мых ву­чо­ных-даследчыкаў, як Іг­нат Дамейка, Мацей Догель, Ка­зі­мір Нарбут, Станіслаў Ба­ні­фа­цый Юн­дзіл, што па ўсёй Еўропе зак­лад­ваў небывалыя па сваёй пры­га­жос­ці ба­та­ніч­ныя сады, а ў Шчу­чы­не – адзін з найпершых.

І сёння, калі ўважліва глянуць наў­ко­ла, можна адшукаць зялёныя ра­ры­тэ­ты. Ска­жу я вам, не толькі ба­та­ні­кі набіраюць па восені поў­ныя кішэні жалудоў пад 250-га­до­вым дубам ля старажытнага кляш­та­ра, каб высадзіць потым ў ад­мет­най мясціне дрэў­ца "з гіс­то­ры­яй", што вядзе расповед ад самога пра­фе­са­ра Юндзіла.

Ды ці мала чаго можна да­ве­дац­ца пра адукацыйныя традыцыі Шчу­чы­на? Але, ма­быць, найлепш пра тое раскажуць вам выкладчыкі і вучні мясцовай гімназіі, дзе не­ка­ль­кі год таму энтузіясты стварылі му­зей гісторыі адукацыі Шчу­чын­ш­чы­ны, а но­выя і новыя экспанаты па­паў­ня­юць экспазіцыі і сёння.

Увогуле, сваю гісторыю шчу­чын­цы любяць і паважаюць. Трэба ба­чыць, якімі аге­нь­чы­ка­мі за­па­ль­ва­юц­ца вочы маіх землякоў, калі раз­мо­ва заходзіць пра рэс­таў­ра­цыю па­ла­ца князёў Друцкіх-Любецкіх. Ура­чыс­тае адкрыццё назначана… Пра­ві­ль­на – на 6 верасня, у Дзень бе­ла­рус­ка­га пісьменства! Тут будзе цэнтр творчасці дзяцей і мо­ладзі – установа, дзе працуюць та­ле­на­ві­тыя педагогі, здольныя ад­к­рыць юнае да­ра­ван­не ў кожным са сва­іх выхаванцаў.

У гэтыя гарачыя дзянькі бу­даў­ні­кі Шчучынскай МПМК-167 за­кан­ч­ва­юць у па­ла­цы аддзелачныя ра­бо­ты. Іх асабіста падзякаваў за пра­цу міністр культуры Б.У. Свят­лоў, які нядаўна наведаў наш го­рад. Барыс Уладзіміравіч з ці­ка­вас­цю абышоў усе залы палаца, цо­ка­ль­ны паверх, дзе ў старажытных ла­бі­рын­тах абсталяваны ўту­ль­ныя па­мяш­кан­ні, якія таксама будуць ра­цы­я­на­ль­на выкарыстаны. А ў гас­цёў­ні, што сустракае на­вед­ва­ль­ні­каў з цэнтральнага ўваходу, ураж­ва­юць аўтэнтычныя ін­к­рус­та­цыі над дзвярамі, якія захавалася ад князёў – колішніх уладальнікаў гэ­тай ар­хі­тэк­тур­най жамчужыны. Над складанымі элементамі дэкору пра­цу­юць мінскія рэс­таў­ра­та­ры ААТ "Белрэстаўрацыя". Ад­ноў­ле­ныя ляпніна, разьба па дрэве, каф­ля, пар­кет надаюць інтэр'еру рас­ко­шу і веліч.

– Адна з залаў будзе аддадзена для ўрачыстых прыёмаў, а таксама для пра­вядзен­ня перамоў з дып­ла­ма­та­мі, прадстаўнікамі дзелавых ко­лаў, інвестарамі, – дзе­ліц­ца пла­на­мі старшыня Шчучынскага рай­вы­кан­ка­ма Сяргей Васільевіч Ло­жэч­нік. – Спра­ва ў тым, што ў сілу свай­го геаграфічнага становішча Шчу­чын здольны стаць дзей­с­ным ла­гіс­тыч­ным цэнтрам, завязаць уза­е­ма­вы­гад­ныя эканамічныя су­вя­зі з за­меж­жам. Мы для гэтага ўжо многае робім.

Дарэчы, палац Друцкіх-Любецкіх у сярэдняга пакалення шчучынцаў ата­сам­ля­ец­ца не толькі з аду­ка­ва­ней­шым князем – палітыкам, ме­цэ­на­там, асветнікам – Фран­ціш­кам Кса­ве­ры­ем, але і з … Домам афі­цэ­раў, дзе праходзілі няхай не свец­кія ра­у­ты, аднак урачыстыя ве­ча­ры­ны не меншай значнасці – з жы­вой музыкай, самымі пры­го­жы­мі на Беларусі дзяўчатамі і сап­раў­д­ны­мі гусарамі, у якіх літаральна пе­раў­ва­саб­ля­лі­ся юныя лейтэнанты і га­лан­т­ныя маёры. Дарэчы, тут у складзе вакальна-ін­с­т­ру­мен­та­ль­на­га ансамбля заварожваў сваім ча­роў­ным голасам і віртуознай іг­рой на гі­та­ры Андрэй Місін – тады сал­да­цік тэрміновай службы ў мяс­цо­вым гарнізоне, а за­раз вя­до­мы маскоўскі кампазітар, які піша му­зы­ку для кіно і тэатра, песні яко­га з за­да­ва­ль­нен­нем выконваюць Ала Пугачова, Валерый Лявонцьеў і іншыя па­пу­ляр­ныя артысты. Між ін­шым, запрашэнне на свята бе­ла­рус­ка­га пісьменства паслана ў тым лі­ку і Андрэю Місіну, які ў свой час ажа­ніў­шы­ся на шчучынскай дзяў­чы­не, яш­чэ ні адзін год выкладаў му­зы­ку ў дзіцячай школе мас­тац­т­ваў, радаваў нас у далёкія-бліз­кія 80-ыя цудоўнымі музычнымі кам­па­зі­цы­я­мі на канцэртах і ў кругу сяб­роў.

Гарадскі дом афіцэраў, ён жа па­лац, увогуле асацыіруецца з гар­ні­зо­нам і аві­я­цый­ным мінулым Шчу­чы­на. Дарэчы, літаральна ў гэтыя дні са сквера ў былым ва­ен­ным га­рад­ку перамясціўся самалёт МІГ-25. Зараз ён канчаткова "прызямліўся" на пас­та­мент на ўез­дзе ў Шчучын ля развязкі нядаўна рэ­кан­с­т­ру­я­ва­най магістралі Грод­на-Мінск. Вось такая яшчэ адна ві­зі­тоў­ка нашага райцэнтра. Кры­ла­ты помнік па­да­ба­ец­ца ўсім – і тым, хто едзе па М6, і тым, хто жыве ў го­радзе авіятараў і шчыра га­на­рыц­ца ягонай славай.

Так-так, сёння над Шчучынам зноў лятаюць самалёты. Праўда, не ваенныя, а лёг­ка­ма­тор­ныя. Два га­ды таму шчучынцы талакою ад­радзі­лі аэрадром і зараз у дзень выз­ва­лен­ня горада ад нямецка-фа­шыс­ц­кіх захопнікаў праводзяць там аві­я­цый­ныя шоу – прыгожыя свя­ты з мноствам гасцей і не­ве­ра­год­ных сюрпрызаў у небе і на зям­лі. А энтузіясты з грамадскага ма­ладзёж­на­га аб'яднання аматараў аві­я­цыі "Точный" (колішнія па­зыў­ныя Шчучынскага аэрадрома. – Заўв. аўтара) ужо рас­п­ра­цоў­ва­юць новы турыстычны маршрут да ўзлёт­най паласы і запрашаюць на аг­ляд­ныя паветраныя прагулкі і ту­рыс­таў, і мясцовых.

Мне таксама пашчасціла ўба­чыць мой любімы горад з вышыні пту­шы­на­га па­лё­ту. Гэта не­за­быў­нае відовішча. Наступная ван­д­роў­ка па аблоках павінна адбыцца на … дэльтаплане. Ва ўсякім разе так па­а­бя­ца­лі мае новыя знаёмыя – пі­ло­ты Іван Тры­пуць і Андрэй Чар­ны­шоў, якія ўжо ў верасні на­бі­ра­юць на заняткі ў гурток шчу­чын­с­кіх хлап­чу­коў, што мараць аб небе.

Але давайце з нябёсаў зноў спус­цім­ся на зямлю і разам па­ван­д­ру­ем па вуліцах Шчу­чы­на, які ак­тыў­на рыхтуецца сустракаць гас­цей. Ужо заканчваецца рэ­кан­с­т­рук­цыя цэнтральнай раённай біб­лі­я­тэ­кі імя Цёткі. Гарадское возера ап­ра­на­ец­ца ў аб­ры­сы новай на­бя­рэж­най. Арыгінальны Дом ку­ль­ту­ры, узведзены напрыканцы 80-х па ін­ды­ві­ду­а­ль­ным праекце, зараз іс­тот­на аднаўляе свой інтэр'ер. А бы­лы кінатэатр "Беларусь" тран­с­фар­му­ец­ца ў сучасны маладзёжны цэнтр, дзе ў перспектыве будуць кі­на­за­лай 3D на 112 месцаў, дзіцячы за­баў­ля­ль­ны комплекс, кафэ, тан­ц­за­ла, студыя для правядзення ін­тэ­лек­ту­а­ль­ных гульняў і г.д. Праўда, да Дня беларускага пі­сь­мен­с­т­ва пла­ну­ец­ца завяршыць толькі знеш­нія работы на фасадзе будучага цэн­т­ра і доб­раў­па­рад­ка­ваць пры­ля­га­ю­чую тэрыторыю, а ўнутраная рэ­кан­с­т­рук­цыя будзе пра­цяг­вац­ца.

Сур'ёзныя рамонтныя работы пра­ведзе­ны ва ўсіх трох школах го­ра­да і гімназіі, за­вяр­ша­ец­ца і рэ­кан­с­т­рук­цыя стадыёна "Алімп". Дый наогул, напярэдадні свята ку­ды ні паглядзі – усё пад­фар­боў­ва­ец­ца, упрыгожваецца, абу­лад­коў­ва­ец­ца. Дарожнікі ас­фа­ль­ту­юць ву­лі­цы і пад'езды да Шчучына, азе­ля­ні­це­лі прыдумваюць новыя фла­рыс­тыч­ныя кампазіцыі. Кафэ і рэс­та­ран, будынкі якіх ужо вызваліліся з палону рыш­та­ван­няў і заззялі све­жы­мі фарбамі на жнівеньскім сон­цы, распрацавалі ары­гі­на­ль­нае ме­ню. Кавярня-галерэя "Стары го­рад", гаспадыняй якой, між іншым, з'яў­ля­ец­ца траюрадная пля­мен­ні­ца Якуба Коласа, запрашае не то­ль­кі смачна па­па­луд­на­ваць і пры­ем­на правесці вечар, але і радуе ама­та­раў прыгожага выставамі мас­та­коў, фа­тог­ра­фаў, майстроў. Суп­ра­цоў­ні­кі гасцініц таксама ад­мыс­ло­ва падрыхтаваліся да пры­ё­му гасцей. Упэўнена, усім у ста­лі­цы беларускага пісьменства будзе ці­ка­ва і зруч­на. Бо жывуць у Шчу­чы­не надзвычай гасцінныя, добрыя людзі, якія любяць свой горад і тых, хто да нас прыязджае з ад­к­ры­тай душой. І да чаго ж радасна на сэр­цы, што менавіта бе­ла­рус­кае слова так ўскалыхнула наш род­ны сэрцу куточак, нат­х­ні­ла на та­кія добрыя справы і плённыя пе­раў­т­ва­рэн­ні.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ, галоўны рэдактар Шчу­чын­с­кай раённай газеты "Дзянніца"

 Старшыня Шчучынскага райвыканкама С.В. Ложэчнік паказаў міністру культуры Б.У. Святлову адноўлены палац князёў Друцка-Любецкіх

На адроджаным Шчу­чын­с­кім аэрадроме ёсць што паг­лядзець

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 3776 раз Печать