Рубрыка “Слова пра мову”. Ганаровы - ганарысты, край - краіна, адлічванне - адлічэнне. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 02 Июля 2022 16:00

Рубрыка “Слова пра мову”. Ганаровы - ганарысты, край - краіна, адлічванне - адлічэнне. Адчуй розніцу!

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Можна па-рознаму ставіцца да выбару даты дзяржаўнага свята. Але бясспрэчна адно: вызваленне сталіцы ад ворага стала важным пераломным момантам у барацьбе за перамогу.

Мы ганарова (ці ганарыста? ці ганарліва?) нясём званне народа-перможца. Гэты ліпеньскі (ці ліпскі?) дзень, без сумнення (ці сумлення?), стаў важным крокам у гісторыі нашай краіны (ці краю?). З памятнага 3 ліпеня 1944 г. пачаўся новы яе адлік (ці адлічванне? ці адлічэнне?) у барацьбе за незалежнасць, якую адстаялі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Адчуй розніцу

Ганаровы (рус. почетный). Які карыстаецца пашанай, пачэсны; даецца, прысвойваецца за вялікія заслугі; робіць гонар. Людзі ўздоўж пасталі — як каравул ганаровы. А. Вярцінскі.

Ганарысты (рус. заносчивый, высокомерный, надменный). Які пагардліва ставіцца, лічыць сябе лепшым за іншых; фанабэрысты, самаўпэўнены. З ганарыстай упэўненасцю ён рашуча прайшоў да трыбуны.

Ганарлівы (рус. горделивый, спесивый). Першая прыгажуня ў вёсцы, ды надта ганарлівая.

  1. Перакананы ў сваёй вартасці, годнасці; горды. Яго ганарлівую натуру ведаў кожны.
  2. Ганарысты, фанабэрысты; які выражае гонар. Ніколі ён не быў надта ганарлівым.

Ліпеньскі (рус. июльский). Які мае адносіны да ліпеня, уласцівы яму. Быў першы ліпеньскі гарачы дзень.

Ліпавы (рус. липовый). Які мае адносіны да ліпы, уласцівы ёй. Адвар з ліпавага цвету — першы сродак ад кашлю.

Ліпавы (рус. липовый). Разм. Падроблены, фальшывы, несапраўдны. Даведка аказалася ліпавай, хаця мела подпіс і пячаць.

Ліпскі можа мець дачыненне да чалавека ў якасці прозвішча. Доктар Ліпскі ў нашай бальніцы не так даўно.

Сумненне (рус. совесть). Маральнасць у ацэнцы сваіх дзеянняў. Праўдай нельга гандляваць, як і сумленнем, верай. І. Шамякін.

Сумненне (рус. сомнение). Няўпэўненасць; замінка; душэўны разлад. Прымаю ўсе сумненні і трывогі і радасці прымаю, як свае. С. Грахоўскі.

Край (рус. край). Вобласць, мясцовасць, краіна. Суразмоўцы родам аказаліся з майго краю.

Краіна (рус. страна, государство). Дзяржава. Тое, што і карай. Гонар краіны не павінен залежаць ад дзеянняў асобных людзей.

Адлік (рус. отсчет). Дзеянне паводле значэння дзеяслова адлічыць. Адлік гадоў (часу). Мы адлік гадоў вядзём з нашай Перамогі. Ю. Свірка.

Адлічванне (рус. отсчитывание). Дзеянне паводле значэння дзеяслова адліч-
ваць
. Адлічванне грошай, авансу, задатку, звальненне з пасады, выключэнне з установы. Няздачы экзаменаў і залікаў пагражаюць перспектывай адлічэння з навучальнай установы.

Адлічэнне (рус. отчисление). Дзеянне паводле значэння дзеяслова адліч-
ваць; адлічаная сума. Адлічэнні ў фонд паступалі рэгулярна.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 610 раз Печать