Тут у 1943 годзе адбылася страшная трагедыя. Раніцай 7 ліпеня вёску ў тры колы акружылі фашысцкія акупанты. Жыхароў сілай выгналі з дамоў і абвінавацілі ў дапамозе партызанам. Старых і падлеткаў зачынілі ў адрынах. Мужчынам далі рыдлёўкі і прымусілі капаць сабе магілы. 366 чалавек, у тым ліку 120 дзяцей, былі знішчаны, а ўсе дамы з пабудовамі спалены. Вёска, якая складалася з 77 двароў, дзе жылі 94 сям’і, перастала існаваць.
У памяць аб загінуўшых быў створаны мемарыяльны комплекс. Штогод тут праводзяцца жалобныя мерапрыемствы, у якіх прымаюць удзел усе жадаючыя. Не стала выключэннем і 7 ліпеня гэтага года. У Шавулiчах сабраліся прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, навучэнцы і простыя грамадзяне. Яшчэ да пачатку тэатралізаванага мітынгу-рэквіему праваслаўны святар правёў памінальную літургію і асвяціў брацкія магілы. Затым прысутным была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя, якая ўзнавіла падзеі тых трагічных гадоў. Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць вяскоўцаў, бязвінна спаленых фашыстамі, усклалі вянкі і кветкі да помніка-манумента.
Маштаб і трагічнасць падзей, якія адбыліся ў Шавулічах 73 гады таму, не даюць нам права забыць гэты боль. Гістарычную памяць неабходна захоўваць у сабе кожнаму, перадаваць, як эстафету, ад пакалення пакаленню. Каб такое ніколі не паўтарылася...
Мемарыяльны комплекс навед- ваюць людзі з розных краін. У гэтым годзе на жалобным мерапрыемстве былі заўважаны госці з Расіі і Балгарыі. Вялікае ўражанне на іх аказалi добраўпарадкаванасць і дагледжанасць комплексу, а таксама паважлівае стаўленне да памяці аб жыхарах спаленай вёскі. Сваімі ўражаннямі падзялілася прафесар Балгарскай акадэміі навук, сацыёлаг Ілона ТОМАВА:
— Шавулiчы — гэта слова, пры вымаўленні якога надрываецца сэрца. Тут балюча знаходзіцца, вельмі цяжкая аўра. Разумееш, што мясцовыя жыхары загінулі ні за што. Наведаўшы Шавулiчы, я ўбачыла, як закіпела жыццё ў гэтым трагічным месцы. На жаль, праз некаторы час тут зноў запануе цішыня. Яна стала пастаянным спадарожнікам вёскі, якой ужо няма ні на адной карце.
Вельмі цяжка ўявіць і ўсвядоміць маштабы трагічных наступстваў Вялікай Айчыннай вайны. Кожны трэці беларус, які загінуў у тыя кровапралітныя часы, — гэта ж не толькі салдаты, але і дзеці, жанчыны. Так шмат было скалечана лёсаў. І няма значэння, якой ты нацыянальнасці. У Балгарыі таксама свята шануюць памяць аб загінуўшых салдатах і нявінных мірных жыхарах. Самае каштоўнае, што ў нас ёсць, — гэта жыццё, і мы павінны яго берагчы. Выдатна, што вашы людзі ўмеюць захоўваць памяць. На жалобным мерапрыемстве было шмат дзяцей разам з настаўнікамі. Думаю, што сюды прыехалі тыя, хто нясе адказнасць за краіну, паважае і любіць яе.
{gallery}myimages/2016/iiul/shaulichi{/gallery}
Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.