Четверг, 30 Августа 2018 10:03

У пасёлку Юбілейным прайшло свята дамоў вуліцы Цэнтральнай

Автор
У пасёлку Юбілейным прайшло свята дамоў 14, 16, 18, 20 і 22 на вуліцы Цэнтральнай. Іх гаспадары загадзя падрыхтаваліся, упрыгожылі падворкі і пад’езды, навялі парадак на клумбах. Упрыгожылі нават самыя нечаканыя рэчы, якія, ужо здавалася б, патрэбна аднесці да смецця! Трошачкі творчасці, натхнення ды вольнага часу, і ў выніку — прыгажосць і такі незвычайны і ўтульны дворык!

На свята нашых дамоў мы запрасілі старшыню Краснасельскага выканаўчага камітэта Людмілу Дзямешчык, якая ўручыла падарункі самым маладым і самым сталым жыхарам дамоў, а таксама сямейным парам, якія нядаўна адзначылі сярэбранае вяселле. Работнікамі мясцовага Дома культуры была падрыхтавана вельмі насычаная забаўляльная праграма з канцэртнымі нумарамі для ўсіх узростаў, танцамі, гульнямі, карагодамі і спартыўнымі спаборніцтвамі. Нават надвор’е не змагло нам стаць перашкодай! Вось такое свята двара атрымалася!

Прочитано 2061 раз