Слова пра мову - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Слова пра мову

Сёння — свята Казанскай іконы Маці Божай. У народным календары пра гэты дзень сказана: да Казанскай не зіма, а пасля — не восень. Зранку — дождж, а з вечара — снег. Выязджай на Казанскую на калёсах, а палазы з сабою…
21 кастрычніка праваслаўныя вернікі ўшаноўваюць памяць святых Трыфана і Пелагеі. Пра гэты дзень у народным календары сказана: “Трыфан і Пелагея золкім ветрам вее”. Таму сёння прынята загадзя рыхтаваць зімовае адзенне, каб холад, што абяцае з кожным днём мацнець, не застаў…
Голас незнаёмага можа здзівіць, Голас друга — на хвіліну спыніць, Голас любай — сагрэць сонцам лета, Голас маці — вярнуць з таго свету…
Прычым сеяць патрэбна так, каб па вясне ніводнага абсеўку (ці засеўку?) на ніве не было. Да Багача руплівы гаспадар ўсё агорае (ці гаруе?) па гаспадарцы, уладкуе у ёмісты (ці ёмкі?) свіран і складзе ў ладны (ці зладжаны?) капец (ці копанку?),…
На мінулым тыдні беларусы каталіцкага веравызнання сустракалі Узвіжанне — старадаўняе свята, калі “зямля з лета на зіму зварухнулася”. Праваслаўныя ж беларусы будуць “закрываць зямлю” 27 верасня (Воздвижение). На Узвіжанне апошні сноп з поля пайшоў, птушкі ў вырай паляцелі. З гэтым…
Пахнуць восеньскія лясы зёлкамі (ці зеллем?) памоцнымі, сады — яблыкамі крамянымі (ці крамяністымі? ці крамянёвымі?), палеткі — іржышчам (ці іржою?) стракатым, гароды вока цешаць шчодрым ураджаем. І няхай сабе восень — не для весялосці (ці вяселля?) пара ды не такая…
Кажуць, летні дзень год корміць. На самай справе не проста летні, а менавіта жнівеньскі. Бо ўсё тое,што ў полі ўродзіць, якраз жнівень і знаходзіць. Апошні месяц лета сее, жне і косіць, таму кожная хата ў жніўні багата.
Не той сябра, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа. Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам. Не карай, Божа, нічым, як таварышам ліхім.
Ці заўважалі вы, што многія з нас жывуць пераважна сённяшнім днём? Думаеце пазіцыя “пасля мяне — хоць патоп” жыццёва правільная?..
Паміж Днем вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 3 ліпеня, і Днем вызвалення Ваўкавыска, 14 ліпеня, — толькі 11 дзён.
Ліпень нівай густы, ды свіранам пусты. Верхавіна лета сама не спіць і іншым не дае. Святло ў ліпені на ўбытак, гарачыня — на прыбытак.
Кажуць, блізкі сусед лепш далёкай радні. Вось толькі з суседзямі сяброўства вадзі, але тын гарадзі. Тэма добрасуседства сёння даволі актуальная не толькі на бытавым, але і геапалітычным узроўні.
Май, травень, песеннік, ярац, грымотнік, лецень, цвецень… Дзіўны месяц гэты май. Называецца па-рознаму і паводзіць сябе гэтаксама. Зямлю грэе, а сіверам вее. Май — вясны верхавіна (ці вяршыня?), сціпла паглядае з-пад кветкавых пялёсткаў-веек (ці векаў? ці павекаў?). Ды доўга муляцца…
Нездарма ў календары Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь недалёка ад значнага для нас свята — 9 Мая…
Бацькоўскія суботы. Сядміц Вялікага посту, Усяленская, Троіцкая, Дзмітрыеўская, Міхайлаўская. Нашы продкі ва ўсе часы шанавалі памяць аб памерлых. Таму ў рэлігійных календарах каталіцкай і праваслаўнай канфесій важнае месца займаюць восеньскія Дзяды і вясенняя Радаўніца.
Тыдзень пасля Вялікадня называецца Светлай сядміцаю. Трэці дзень пасля Вялікадня на Светлай сядміцы — Светлая серада, Хараводніца або, як больш прывычна, Градавая серада. Назва “градавая” паходзіць не ад “градаў”, якія тэрмінова трэба рабіць на агародзе, а ад слова “град”, які,…
Убіраецца ў сілу вясна. Сыходзіць Вялікі пост. Сення ўжо Вялікдзень. Будзем вітаць свята і адзін аднаго добрымі, светлымі, цёплымі словамі: ”Хрыстос уваскрос!”.
Закрасаваў красавік. З другім вясеннім месяцам звязана шмат “вільготных” народных павер’яў. Красавік з вадою — май з травою. Досыць у красавіку грымот — будзе дужа цёплы год. Дождж праходзіць, сонца грэе — тады ўсякі не збяднее. У красавіку дажджліва —…
22 сакавіка — у Дзень памяці ахвяр Хатыні, у абноўленым мемарыяльным комплексе пад Мінскам свае дзверы расчыніў новы музей і адбылася служба ў адноўленым храме. Мы не даём замоўкнуць хатынскім званам. Хатынскія званы не дазваляюць нам забыць. Ніколі не будзе…
21 сакавіка сонца перасячэ экватар і перамесціцца з Паўднёвага ў Паўночнае паўшар’е — з гэтага моманту не толькі надыдзе сапраўдная астранамічная вясна, але і наступіць новы астралагічны год. Цемру і холад зменяць святло і цяпло. Новае жыццё можна пачынаць не…
Сёння, 11 сакавіка, — Бацькоўская субота другой сядміцы Вялікага посту. Дзень, калі веруючыя, наведваючы храмы ці ў хатніх малітвах, згадваюць памерлых родзічаў. Захаванне традыцыі Бацькоўскай суботы, незалежна ад ступені асабістай набожнасці (ці набажэнства?), — гэта адлюстраванне нашага асаблівага стаўлення (ці…
Люты ваду пусціць, а сакавік падбярэ. Яшчэ кажуць, сакавік часамі снегам вее, а бывае — сонцам грэе. Вось толькі давяраць лагоднасці першага веснавога месяца непрадбачліва. Бо, здараецца, марац кусае за палец. Абліваха (ці абліванне? ці залева?) у сакавіку зусім не…
Вы гатовы развітацца з зімою? Не забудзьце заўтра выбачыць вінаватым і самім папрасіць прабачэння. Сыходзіць масленічны тыдзень. Час вітаць вясну. А з панядзелка ўжо Вялікі пост.
Куды б ні паклікаў цябе лёс, дзе б ты ні спыніўся — надоўга ці кароткачасова, шчымлівая туга па месцы, дзе нарадзіўся, гадаваўся, жыў, наплывае з цягам часу і агортвае абавязкова. Такая яна, настальгія. І ты міжволі разумееш, што прыказка “дзе…