Рубрыка “Слова пра мову”. Пачэснае - чэснае, шляхетнасць - шляхецтва, штучны - паштучны. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 23 Июля 2023 18:06

Рубрыка “Слова пра мову”. Пачэснае - чэснае, шляхетнасць - шляхецтва, штучны - паштучны. Адчуй розніцу!

Ці заўважалі вы, што многія з нас жывуць пераважна сённяшнім днём? Думаеце пазіцыя “пасля мяне — хоць патоп” жыццёва правільная?..

Кожны з нас носіць высокае, ганаровае, пачэснае (ці чэснае?) званне чалавека. І адносін да сябе мы патрабуем адпаведных, забываючы часам, што і свет вакол нас хоча ўзаемнага шчыравання (ці шчырасці?). Чуйны (ці чутны?) чалавек, які выдзяляецца шляхетнасцю (ці шляхецтвам?), хутка стане штучным (ці паштучным?) экземплярам.

Адчуй розніцу

Пачэснае (рус. почетный). Ганаровы; які не парушае годнасці каго-н., чаго-н. Пачэсныя званні так проста не даюцца.

Чэснае (рус. честный, целомудренный). Праўдзівы, добрасумленны; справядлівы; бездакорны ў маральных адносінах, цнатлівы. Чэсным патрэбна быць з самім сабою.

Шчыраванне (рус. усердие, рвение). Дбайныя, рупныя адносіны; стараннасць, выслужванне. Добры ўраджай — вынік зямлі шчыравання.

Шчырасць 1. Чыстастасардэчнасць, адкрытасць (рус. искренность, откровенность; чистосердечность, прямота). 2. Задушэўнасць, інтымнасць (рус. задушевность). 3. Сардэчнасць, душэўнасць (рус. добросердечие, сердечность, душевность). 4. Натуральнасць, без прытворства (рус. непритворность, безыскусственность). 5. Стараннасць (рус. усердие). 6. Прастата, прастадушнасць, даверлівасць (рус. простосердечие, доверчивость, искренность). Асцярожнасць лішняя шчырасці не шкодзіць.

Чуйны 1. Здольны востра адчуваць (органамі пачуццяў) (рус. чуткий). 2. Які асабліва востра адчувае, перажывае; насцярожаны (рус. чувствительный; настороженный; внимательный). Чалавекам ён быў далікатным і чуйным. 3. Які лёгка перарываецца, неглыбокі (рус. чуткий, сторожкий). 4. Які адчуваецца (рус. слышный).

Чутны (рус. слышный, слышимый). Даступны слыху. Голас быў ледзьве чутны ў натоўпе.

Шляхетнасць (рус. благородство). Вытанчанасць, высакароднасць, вялікае пачуццё годнасці. Селянін па паходжанню, ён вызначаўся асаблівай прыроджанай шляхетнасцю.

Шляхецтва (рус. шляхетство, шляхта). Дробнапамеснае дваранства ў Польшчы, Літве, на Беларусі ў ХІІІ—пачатку ХХ ст. Паходзіў ён са збяднелага шляхецтва.

Штучны 1. Ненатуральны, зроблены накшталт прыроднага, сапраўданага (рус. искусственный). 2. Роблены, прытворны, няшчыры (рус. неестественный, напускной, искусственный). 3. Асобны, у адным (некалькіх) экземпляры. Такое ўнікальнае ўпрыгожанне было, вядома, штучным.

Паштучны (рус. поштучный). Асобны прадмет, які выпускаецца або прадаецца штукамі. На гэтым прылаўку — паштучны тавар.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 232 раз Печать