Рубрыка “Слова пра мову”. Чутка - чуткасць, прыродны - прыроджаны, пільнавацца - пільнаваць. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 06 Августа 2023 18:27

Рубрыка “Слова пра мову”. Чутка - чуткасць, прыродны - прыроджаны, пільнавацца - пільнаваць. Адчуй розніцу!

Кажуць, летні дзень год корміць. На самай справе не проста летні, а менавіта жнівеньскі. Бо ўсё тое,што ў полі ўродзіць, якраз жнівень і знаходзіць. Апошні месяц лета сее, жне і косіць, таму кожная хата ў жніўні багата.

Акрамя ўраджайнай прыкметы, здаўна жыве чутка (ці чуткасць? ці чуйнасць?) аб яшчэ адной прыроднай (ці прыроджанай?) асаблівасці апошняга летняга месяца. Маладыя пільнуюцца (ці пільнуюць?) гэтае пары, каб пачаць сямейны шлях (ці шляк?). Каб жыць — не тужыць (ці тужэць?), трэба ў жніўні ў шлюбе быць.

 

АДЧУЙ РОЗНІЦУ

Чутка (рус. слух, молва). Вестка, паведамленне; няпэўныя, недакладныя звесткі; пагалоска. Чуткі па вёсцы разляталіся імгненна.

Чуткасць (рус. чуткость). Здольнасць добра ўспрымаць слыхам, нюхам; уражлівасць, успрымальнасць. Пісьменнікі — людзі асаблівай чуткасці.

 

Прыродны 1. (рус. природный, естественный — связанный с пиродой). Мае адносіны да прыроды, створаны прыродай. Прыродныя катаклізмы — рэдкасць у гэтых шыротах. 2. (рус. настоящий, потомственный). Які па паходжанню належыць да мясцовасці, краіны; карэнны. 3. (рус. врожденный, прирожденный, природный). Які дадзены ад нараджэння.

Прыроджаны (рус. врожденный, прирожденный). 1. Уласцівы ад прыроды. 2. Які валодае якасцямі, талентамі ў найвышэйшай ступені. У яе быў прыроджаны талент да музыкі.

 

Пільнавацца 1. (рус. находиться вблизи, не отходить). 2. (рус. держать в поле зрения). Не выпускаць з вачэй, з поля зроку. 3. (рус. следовать, придерживаться правил, законов, обычаев). Людзі пільнуюцца здаўна заведзеных звычаяў і традыцый. 4. (рус. быть начеку, настороже; опасаться; оберегаться).

Пільнаваць 1. (рус. подстерегать, караулить). Наглядаць, назіраць; вартаваць, сцерагчы. Здабычу паляўнічыя пільнавалі па чарзе. 2. (рус. охранять, беречь, караулить, стеречь). Ахоўваць, сцерагчы.

 

Шлях 1. (рус. дорога, путь). Дарога; месца, прыстасаванне для праходу, презду; напрамак руху. Кожны сам выбірае свой шлях у жыцці. 2. (рус. большак, тракт). Шырокая дарога для руху транспарту.

Шляк (рус. кайма, обвод; подзор). Палоска па краі тканіны іншага колеру ці ўзору. Шляк быў яркі, чым удала кідаўся ў вочы.

 

Тужыць (рус. тужить; горевать, печалиться; скорбеть; тосковать). Сумаваць, гараваць, нудзіцца, маркоціцца. Тужыць без работы не меў дзядзька моды.

Тужэць (рус. нятягиваться, становиться тугим; подсыхать, затвердевать). Станавіцца тугім; цвярдзець. Цеціва пад рукою натужна зарыпела.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 236 раз Печать