З сённяшняга дня цёмны час сутак будзе павялічвацца. 23 верасня — дзень асенняга раўнадзенства. А папярэднічаў яму, 21 верасня, Багач — язычніцкае свята ўраджаю, або дзень нараджэння Багародзіцы ў хрысціянстве. Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявен - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 23 Сентября 2023 18:40

З сённяшняга дня цёмны час сутак будзе павялічвацца. 23 верасня — дзень асенняга раўнадзенства. А папярэднічаў яму, 21 верасня, Багач — язычніцкае свята ўраджаю, або дзень нараджэння Багародзіцы ў хрысціянстве. Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявен

Прычым сеяць патрэбна так, каб па вясне ніводнага абсеўку (ці засеўку?) на ніве не было. Да Багача руплівы гаспадар ўсё агорае (ці гаруе?) па гаспадарцы, уладкуе у ёмісты (ці ёмкі?) свіран і складзе ў ладны (ці зладжаны?) капец (ці копанку?), каб на сам Багач ужо да вясны быў прыхаваны ачышчаны рагач (рабочы інвентар).

Адчуй розніцу

Абсевак 1. (рус. огрех, обсевок, просев). Выпадкова абмінутае пры сяўбе месца, незасеяная лапінка на ніве. За абсеўкі пан караў. 2. (рус. высевки, обсевки). Абсеўкі, рэшткі ад прасявання, высеўкі.

Засевак (рус. запашка). Ворная зямля. Пад засевак выдзелілі больш зямлі.

Агораць (рус. с трудом добыть, купить, справиться с чем-н.). Набыць што-н. з вялікімі цяжкасцямі, справіцца з чым-н. Каня свайго і зямельку агораю.

Гараваць 1. (рус. бедствовать, жить в нищете, перебиваться). Жыць бедна, цярпець гора. 2. (рус. горевать, страдать). Сумаваць, тужыць, перажываць няшчасце. Доўга гараваць не давялося.

Ёмісты 1. (рус. вместительный). Здольны змясціць у сабе вялікую колькасць чаго-н. Чамадан быў зручны і ёмісты. 2. (рус. ёмкий). Перан. З багатым зместам, вялікім унутраным сэнсам.

Ёмкі 1. (рус. удобный, лёгкий). Якім добра карыстацца. 2. (рус. большой, крепкий, дебёлый, внушительный). Вялікі, ладны, моцнага целаскладу, дзябёлы. 3. (рус. вместительный, содержательный, ёмкий). Тое, што і ёмісты. Ручная паклажа была ёмкая.

Ладны 1. (рус. большой, изрядный, немалый). Немалы, значны, вялікі. Палац быў ладны, парк вялікі. 2. (рус. стройный, статный, хорошо сложенный, ладный). Зграбны, спрытны, прыгожы. 3. (рус. хороший, исправный). Добры, спраўны.

Зладжаны 1. (рус. дружный, слаженный). Дружны. Калектыў прадпрыемства рознаўзроставы, але зладжаны. 2. (рус. согласный, стройный). Складны, стройны.

Капец 1. (рус. бурт). Пакрытая саломай і зямлёй куча гародніны, бульбы. Капец з бульбаю размяшчаўся недалёка ад хаты. 2. (рус. пограничный курган). Насып са слупамі як межавы знак. 3. (рус. муравейник). Мурашнік. 4. Разм. (рус. конец, крышка). Смерць, канцы, пагібель.

Копанка (рус. искусственный пруд). Шырокая выкапаная яма, запоўненая вадой, сажалка. Вясковыя дзеці хадзілі з вудамі да копанкі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 152 раз Печать