Рубрыка “Слова пра мову”. Дробязь - драбяза, доля - нядоля, хлопчык - хлопец. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Суббота, 23 Июля 2022 17:01

Рубрыка “Слова пра мову”. Дробязь - драбяза, доля - нядоля, хлопчык - хлопец. Адчуй розніцу!

Старасць не радасць? А як жа “мае гады — маё багацце”? Дык бяда ці багацце наш узрост?..

Жыццё — не дробязь (ці драбяза? ці драбніца?). У кожнага з нас свая доля (ці нядоля?). Пра гэта, вядома, яшчэ не скажа хлопчык (ці хлопец?). А вось стары (ці старац?) з аглядкаю (ці аглядам? ці агледзінамі?) на пражыты век добра ведае, што узрост — гэта не проста лік (ці лічба?). Пражытыя гады — гэта вопыт. І за гэты вопыт — бясконцая падзяка (ці аддзяка?) усім нашым бабулям і дзядулям.

Адчуй розніцу

Дробязь (рус. пустяк, мелочь). Падрабязнасць, дэталь; нязначнае, малаважнае; не вартае ўвагі. Не растрачвайце сілы на дробязі.

Драбяза (рус. мелкота, мелюзга, мелочь). Нязначнае, неістотнае, не вартае ўвагі. Не варта трывожыцца з-за кожнай драбязы.

Драбніца (рус. мелочь, пустяк, малость). Падрабязнасць, дэталь, нязначнае. Я помню ўсё да драбніц.

 

Доля (рус. доля, участь, судьба). Лёс, становішча; шчасце, удача. Доля праўды ў гэтым ёсць.

Нядоля (рус. горе, несчастье, недоля). Нешчаслівая, цяжкая доля; цяжкі лёс, гора. Напаткае нядоля — выстаім, перажывём, пераможам.

 

Хлопчык (рус. мальчік). Дзіця мужчынскага роду. Хлопчык гадоў сямі сядзеў на лаве пры сцяне.

Хлопец (рус. парень). Малады чалавек, юнак. Хлопец ён быў статны, рослы, шыракаплечы.

 

Стары (рус. старик). Мужчына, які дасягнуў старасці. Стары глыбока ўздыхнуў і падышоў да акна.

Старац

Жабрак (рус. нищий). Старца з малым хлапцом можна было бачыць у розных месцах горада.

Манах (рус. старец). Старац толькі ціха маліўся перад іконаю са свечкай.

 

Аглядка (рус. оглядка). Усебаковы разгляд таго, што адбылося. Усе жывём з аглядкаю на мінулае.

Агляд (рус. осмотр, обозрение, обозревание). Разгляд з усіх бакоў. Бацька штораніцы праводзіў агляд гаспадаркі.

Агледзіны (рус. осмотр, смотрины). Агляд з мэтай знаёмства. Ужо праз тыдзень жаніх з бацькамі прыйшоў на агледзіны.

 

Лік (рус. число). Колькасць чаго-небудзь. Лік чытачоў штодня павялічваўся.

Лічба (рус. цифра). Знак для абазначэння ліку. Разм. Сума, лік. Лічбы ў справаздачы сапраўды насцярожвалі.

 

Падзяка (рус. благодарность). Слова або іншы знак выражэння добрых пачуццяў, афіцыйная высокая ацэнка. Прысутным у зале была выказана падзяка за працу.

Аддзяка (рус. ответная благодарность, отплата). Адплата за зробленае дабро. Аддзяка за дабро павінна быць таксама добрай.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 428 раз Печать