Рубрыка “Слова пра мову”. Загарадка - загарода, сценка - засценак, плот - плыт. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 11 Июня 2023 17:31

Рубрыка “Слова пра мову”. Загарадка - загарода, сценка - засценак, плот - плыт. Адчуй розніцу!

Кажуць, блізкі сусед лепш далёкай радні. Вось толькі з суседзямі сяброўства вадзі, але тын гарадзі. Тэма добрасуседства сёння даволі актуальная не толькі на бытавым, але і геапалітычным узроўні.

Суседзяў, вядома, не выбіраюць. Можна адмежавацца загарадкаю (ці загародаю?), узвесці сценку (ці засценак?). Але ніводзін плот (ці плыт?) у рост чалавека не стане засланкаю (ці заслонам? ці засланаю?) ад звадаў (ці зводаў). Узаемная павага (ці паважнасць?) — надзейны падмурак (ці мур?) добрасуседства.

Адчуй розніцу

Загарадка (рус. загородка; изгородь, 1-2). 1. Месца, агароджанае плотам, перагародкай. 2. Агароджа з жэрдак, дроту і да т. п. У загарадзе летам стаяла карова.

Загарода (рус. заграждение). Штучна зробленая перашкода. Загародаю паслужыла паваленае ветрам дрэва.

Сценка (рус. стенка). 1. Памянш. ад сцяна. Пры сценцы стаялі лавы. 2. Бок прадмета. 3. Перан. Самкнуты рад байцоў, спартсменаў; кулачная бойка. 4. Камплект аднатыпнай мэблі.

Засценак (рус. застенок). Месца катаванняў. 2. (рус. небольшое селение). Хутар або невялікае паселішча дробнай шляхты. Недалёка быў засценак мясцовага шляхціца.

Плот (рус. забор). Агароджа. Певень на плоце заклікаў раніцу.

Плыт (рус. плот). Бярвенне, звязанае ў адзін або некалькі радоў для сплаву па вадзе. На плыце ў навальніцу далёка не паплывеш.

Заслон 1 (рус. заслон). Вайсковы атрад для аховы і прыкрыцця галоўнай часткі войска. 2 (рус. скамья, скамейка). Абл. Пераносная лаўка, услон. Для гасцей падрыхтавалі заслоны.

Заслона 1 (рус. завеса, пелена). Тое, што прыкрывае, засланяе. 2 (рус. занавес) Шырокае палотнішча, якое закрывае сцэну. Перад заслонаю хваляваліся гледачы, за ёю — артысты.

Засланка (рус. заслонка). Прыстасаванне, якім закрываюць топку печы або адтуліны. Кавалак дошкі стаў засланкаю для дзіркі ў агароджы.

Звада (рус. склока, ссора, распря). Сварка, склока. Звадаў паміж суседзямі не было.

Зводы (рус. сплетни, пересуды). Пляткарства, нагаворы, падбухторванне. Зводы яна дужа не любіла.

Павага (рус. уважение, почтение, почет). Пачуццё пачцівасці, выкліканае прызнаннем высокіх якасцей, заслуг, важнасці. Старшыня карыстаўся павагаю.

Паважнасць (рус. важность, степенность, чинность, солидность, спокойствие, неторопливость). Уласцівасць паважнага, важнасць, няспешнасць. Была ў яе сялянскай хадзе нейкая шляхецкая паважнасць.

Падмурак (рус. фундамент, основание) 1. Каменная. Бетонная кладка — апора збудаванняў, канструкцый. 2. Перан. База, аснова, фундамент. Давер — падмурак добрых зносін.

Мур 1 (рус. каменное или кирпичное здание). Будынак з каменю, цэглы. Панскі мур наганяў страх. 2 (рус. кладка, каменная или кирпичная стена). Кладка, частка пабудовы з цэглы, каменю.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 322 раз Печать