Рубрыка “Слова пра мову”. Упэўніць - запэўніць, гэты - гэтакі, грамадства - грамадзянскасць. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Понедельник, 27 Марта 2023 18:02

Рубрыка “Слова пра мову”. Упэўніць - запэўніць, гэты - гэтакі, грамадства - грамадзянскасць. Адчуй розніцу!

22 сакавіка — у Дзень памяці ахвяр Хатыні, у абноўленым мемарыяльным комплексе пад Мінскам свае дзверы расчыніў новы музей і адбылася служба ў адноўленым храме. Мы не даём замоўкнуць хатынскім званам. Хатынскія званы не дазваляюць нам забыць. Ніколі не будзе апраўдання фашысцкім злачынствам. Ніколі не будзе апраўдання нашаму забыццю.

Можна адным махам (ці гмахам?) перапісаць гісторыю. Можна колькі заўгодна паганіць (ці ганіць?) гістарычныя помнікі. Можна нават упэўніць (ці запэўніць?) у правільнасці гэтых (ці гэтакіх?) учынкаў грамадства (ці грамадзянскасць?). Вось толькі знявага (ці ўвага?) у адносінах да гістарычнага мінулага яшчэ ніколі нікога не ўзнесла ў будучым.

АДЧУЙ РОЗНІЦУ

Мах (рус. мах, взмах). Адзін хуткі рух у паветры чым-н. Узмах. Дзеці выконвалі махі рукамі.

Адным махам (рус. одним махом). Адразу, адначасова, за адзін прыём.

Гмах (рус. огромное сооружение, громадина, махина). Вялікі вышынны будынак; нешта вялікае, велічнае. Невялікі стары будынак згубіўся сярод сучасных гмахаў.

Паганіць (рус. осквернять). Зямлю паганіць не дазволім.

Ганіць (рус. хулить, хаять, охаивать, порочить). 1. Прызнаваць дрэнным, непрыгодным. 2. Асуджаць, абгаворваць (рус. осуждать, порицать). Як толькі ні ганілі яе ў вёсцы.

Упэўніць (рус. убедить, уверить). Прымусіць паверыць у што-н., пераканаць у чым-н. Патрэбна толькі ўпэўніць яго прайсці даследаванне.

Запэўніць (рус. заверить, уверить).  Пераканаць у правільнасці чаго-н.; паручыцца за што-н. Усіх запэўнілі ў паляпшэнні жыцця.

Гэты (рус. этот). 1. Паказвае асобу ці прадмет. 2. Паказвае на акалічнасць, падзеі, дзеянні. 3. Выражае эмацыянальныя адносіны да асобы ці прадмета. Веры чалавеку гэтаму няма.

Гэтакі (рус. такой, подобный). Разм. 1. Абагульнена абазначае якасці, уласцівасці таго, аб чым ужо вялася гутарка. 2. Выгук, выкрык, воклік. Гэткай бяды, што забыўся!

Грамадства (рус. общество). 1. Сукупнасць людзей, аб’яднаных пэўнымі адносінамі. 2. Перадавая, найбольш актыўная частка грамадства. Адказ трымаў перад грамадствам.

Грамадзянскасць (рус. гражданственность). Усведамленне сваіх правоў і абавязкаў у адносінах да дзяржавы; грамадзянская арганізаванасць і дысцыплінаванасць. Грамадзянскасць трэба праяўляць у важны для Радзімы час.

Знявага (рус. оскорбление, унижение, пренебрежение). Усім выглядам сваім дэманстраваў знявагу.

Увага (рус. внимание). 1. Сканцэнтраванасць думак, зроку, слыху. 2. Клапатлівыя, чулыя адносіны; цікавасць. 3. Просьба, загад засяродзіцца. Ніхто не звяртаў на яго ўвагі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 216 раз Печать