Рубрыка “Слова пра мову”. Хвацкі - хваткі, ралля - рала, цяжар - цяжкасць. Адчуй розніцу! - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Воскресенье, 02 Апреля 2023 18:17

Рубрыка “Слова пра мову”. Хвацкі - хваткі, ралля - рала, цяжар - цяжкасць. Адчуй розніцу!

Закрасаваў красавік. З другім вясеннім месяцам звязана шмат “вільготных” народных павер’яў. Красавік з вадою — май з травою. Досыць у красавіку грымот — будзе дужа цёплы год. Дождж праходзіць, сонца грэе — тады ўсякі не збяднее. У красавіку дажджліва — будзе добрая ралля і пышная зеляніна.

Толькі красавік сонцам у шыбіну (ці шыбу, ці шыбеніцу?) пастукае — хвацкі (ці хваткі?) беларус ужо на раллі (ці рале?). Ніколі не пужалі яго цяжкасці (ці цяжар? ці цяжарнасць?) работы на зямлі. І зямля за гэта шчыра ўхваляла (ці хваліла?) шчодрай ярыной (ці ярыцай?).

Адчуй розніцу

Шыбіна, шыба (рус. стекло в окне). Кавалак шкла, устаўлены ў аконную раму. Пад раніцу ў шыбіну забарабаніў додж.

Шыбеніца (рус. виселица). Прылада для пакарання смерцю цераз павешанне. Шыбеніца пагрозліва ўзвышалася на плошчы.

Хвацкі (рус. лихой, ухарский, молодецкий). 1. Удалы, спрытны, маладзецкі. 2. Разм. Вельмі добры, слаўны. (рус. очень хороший, на славу). 3. Разм. Умелы, спрытны. Да работы хлопец быў ахвочы і даволі хвацкі.

Хваткі (рус. хваткий). Разм. Які спрытна, учэпіста хапае, схоплівае. Перан. Спрытны, кемлівы. Хваткімі пальчыкамі малы спрытна перабіраў цацкі.

Ралля (рус. пашня). Узаранае поле. На свежую раллю зляталіся птушкі.

Рала 1. Уст. Земляробчая прылада для ворыва (рус. рало). 2. (рус. толстый сук, ответвление). Рала забытая даўно.

Цяжар (рус. тяжесть). 1. Вага цяжкага; цяжкая ноша. 2. Перан. Цяжкасці (рус. бремя, тяжесть, тягость). 3. Перан. Абавязкі, павіннасць, цяжкасці (рус. трудности, груз, тяжесть). Увесь цяжар абавязкаў лёг на адныя яго плечы.

Цяжкасць (рус. трудности, сложности, преграды). 1. Перашкоды. 2. Непрыемнае адчуванне ў арганізме. З цяжкасцю (рус. с трудом). Цяжкасцей пераадолець давялося шмат.

Цяжарнасць (рус. беременность). Цяжарнасць ёй была да твару.

Хваліць (рус. хвалить). Выказваць пахвалу. За гэта вас, вядома, не пахваляць.

Ухваляць (рус. одобрять). 1. Даваць станоўчую ацэнку. 2. Афіцыйна прыняць, зацвердзіць. Ініцыятыву ўхвалілі і зацвердзілі.

Ярына (рус. яровое, ярь). Аднагадовая зерневая культура, якая высяваецца вясной і дае ўраджай восенню). Час сеяць ярыну клікаў у поле.

Ярыца (рус. яровая рожь, пшеница). Аднагадовае жыта, якое высяваецца вясной і дае ўраджай восенню. Ярыца парадавала ўраджаем.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 253 раз Печать