Аб’яўлены адкрыты рэспубліканскі літаратурны конкурс “З табой маё слова, Радзіма”, прысвечаны Году гістарычнай памяці і 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Среда, 26 Января 2022 13:51

Аб’яўлены адкрыты рэспубліканскі літаратурны конкурс “З табой маё слова, Радзіма”, прысвечаны Году гістарычнай памяці і 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа

На конкурс прымаюцца раней не друкаваныя вершы на беларускай мове ў малых паэтычных жанрах (верш, балада, санет, элегія). Тэматыка — вольная. Ад аднаго аўтара прымаецца не больш за адну творчую заяўку. Сукупны аб’ём паэтычных твораў у рабоце не павінен перавышаць 100 радкоў.

Работы можна дасылаць па 30 красавіка на электронны адрас: konkursy.mospb@yandex.by з паметкай: “Конкурс “З табой маё слова, Радзіма”. Узрост удзельнікаў абмежаваны дзвюма ўзроставымі катэгорыямі: 14 гадоў – 21 год, 22 гады – 35 гадоў.

Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі, граматамі. Заняўшыя 1-3 месцы будуць запрошаны для паездкі ў Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі” і ў філіял Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа “Мікалаеўшчына”.

Падрабязнасці — на сайце Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Оперативные и актуальные новости Волковыска и района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!


Правила использования материалов "Наш час" читайте здесь.

Прочитано 1409 раз Печать