Слова пра мову - Новости Волковыска и района, газета "Наш час"

Электронная подписка на газету Наш час

Слова пра мову

Кажуць, чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Але дзіцячыя пацехі —выключна дарослыя клопаты і турботы. Асабліва падчас канікул. Толькі і ведай — наглядай. Ці не так?..
Чэрвень для выпускнікоў нашых школ — адказная пара выбару сваёй будучыні. За плячыма першыя іспыты дарослага жыцця — школьныя экзамены. Учора быў выпускны баль.
Лета — пара бесклапотнай радасці толькі ў дзяцінстве. Для дарослых жа гэта час чарговых клопатаў і новых турботаў. Пачынаецца ўсеагульная бітва за ўраджай у кожным, асобна ўзятым агародзе.
Вы заўважалі (ці зважалі?) такую заканамернасць: чым больш краіны імкнуцца адмежавацца (ці абмежавацца?), тым больш людзей туляецца (ці туліцца?) па свеце. У любы час (ці часіну?) быць грамадзянінам усяго свету, вядома, добра. Пры ўмове, што ўсё ж такі маеш свой…
Не так даўно студзіў сцюдзёны студзень. Адлютавалі лютаўскія (ці лютыя?) маразы… Калі ж на змену сакавітаму (ці сакаўному?) сакавіку закрасуе краскамі (ці кветкамі?) красавік ва ўсёй красе?
Некалькі апошніх тыдняў трымаюць нас у неймаверным напружанні, дэманструючы, як важна сёння быць далікатнымі ў адносінах да людзей і асцярожнымі ў рашэнні вострых пытанняў. Таму што ў такім супярэчлівым свеце, у такі няпроты час даволі хутка распаліць канфлікт, страціўшы і…
Між іншым, у прадаўжэнне тэмы артыкула прыгадала словы свайго дзеда, якому таксама асабліва не было калі сумаваць, журыцца і марнець. Убачыўшы, як мы, дзеці, нагуляўшыся, сядалі на лавах і пачыналі сумаваць ад незанятасці, любіў дэманстратыўна сярдзіта пабубнець:
Святло. Сонца. Свята. Сакавік. Гэта ўсё пра першы месяц, які на мінулым тыдні адкрыў вясну і ­прынёс светлае, сонечнае, сакавіцкае свята — Міжнародны жаночы дзень — 8 Сакавіка
27 лютага — важная дата для нашай краіны. Напярэдадні гэтага дня ў сродках масавай інфармацыі шмат гаварылася і пісалася аб тым, як важна ніколі не заставацца ў баку ад падзей, якія вырашаюць лёс нашай краіны і, вядома, кожнага з нас…
Дамова, умова, размова, замова, перамова, адмова, змова, намова… Толькі ад слова “мова” з дапамогай прыставак можна ўтварыць шмат аднакарэнных з розным лексічным значэннем. Беларуская мова багатая на слова. Адным словам пра яе не скажаш. Нават даслоўна, дарэчы і да месца.